ЦВК: датэрмінова на рэфэрэндуме прагаласавалі амаль 43% грамадзян

Паводле афіцыйных зьвестак, за тры дні датэрміновага галасаваньня на канстытуцыйным рэфэрэндуме прагаласавалі 42,93% грамадзян, уключаных у спісы для галасаваньня.

Пра гэта 26 лютага паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія.

Ад 22 лютага ў Беларусі ідзе датэрміновае галасаваньне на рэфэрэндуме.

Агульны лік удзельнікаў рэфэрэндуму, уключаных у сьпісы: 6 810 721 чалавек.

Дзень асноўнага галасаваньня на рэфэрэндуме — 27 лютага.

Сьвятлана Ціханоўская ў відэазвароце заклікала 27 лютага а 14-й гадзіне прыходзіць да выбарчых участкаў у Беларусі і актыўна выказваць пратэст супраць нападу Расеі на Ўкраіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ужо няма права лічыць сябе закладнікамі абставін». Ціханоўская заклікала пратэставаць супраць вайны каля выбарчых участкаў