Прэс-сакратарка Міністэрства замежных справаў Расеі Марыя Захарава пракамэнтавала магчымасьць уступленьня Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. Яе словы прыводзіць РИА «Новости».
«Усе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ ў сваёй нацыянальнай якасьці, у тым ліку Фінляндыя і Швэцыя, пацьвердзілі прынцып, што бясьпека адных дзяржаваў не павінна будавацца на шкоду бясьпецы іншых. Відавочна, што ўступленьне Фінляндыі і Швэцыі ў NATO, якое ў першую чаргу, як вядома, вайсковы блёк, будзе мець сур’ёзныя вайскова-палітычныя наступствы, якія запатрабуюць крокаў у адказ з боку нашай краіны», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна дае адпор расейскай агрэсіі. Расею выключылі з Рады Эўропы. Што адбывалася 25 лютагаРаней генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг запрасіў Швэцыю і Фінляндыю прыняць удзел у віртуальным тэрміновым саміце альянсу. Прэмʼер-міністарка Фінляндыі Санна Марын на пасяджэньні парлямэнту заявіла, што краіна гатовая падаць заяўку на ўступленьне ў NATO, калі паўстае пытаньне нацыянальнай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы кіраўнік Паўночнаатлянтычнага блёку: NATO магло б прыняць у свае шэрагі Фінляндыю і Швэцыю за адну ноч