Грузія, Літва і Латвія спрашчаюць умовы для ўезду, уведзеныя ў сувязі з каранавірусам

Аэрапорт у Грузіі

Грузія скасоўвае патрабаваньне здаваць дадатковы ПЦР-тэст на трэці дзень пасьля прыезду.

Трапіць у Грузію цяпер можна з сэртыфікатам аб вакцынацыі любога тыпу, двухфазавай або аднафазавай вакцынай. Турыстаў з сэртыфікатам вызваляюць ад патрабаваньня падаваць ПЦР-тэст на мяжы. Турысты без сэртыфікату мусяць паказаць адмоўны тэст, не ранейшы, чым за 72 гадзіны.

З 1 сакавіка скасавалі патрабаваньне здаваць тэст на трэці дзень пасьля прыезду. Гэтая інфармацыя разьмешчаная на сайце ўраду Грузіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніла закупку беларускай электраэнэргіі. Чаму і на які пэрыяд?

Сёньня таксама заявілі аб зьняцьці абмежаваньняў для турыстаў Літва і Латвія. З 31 сакавіка і 1 сакавіка адпаведна ў гэтых краінах будуць падобныя патрабаваньні: сэртыфікат або адмоўны тэст.

Літва прызнае сэртыфікаты аб вакцынацыі вакцынамі Pfizer, Janssen, Moderna, AstraZeneca, Nuvaxovid (Novavax), Covishield (Oxford-AstraZeneca). У Латвіі ў гэтым сьпісе таксама Sinopharm, Sinovac, Covovax, Covaxin.