Пытаньне аб прызнаньні Казахстанам «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» на парадку дня не стаіць.
Пра гэта 22 лютага заявіў журналістам міністар замежных спраў Казахстану Мухтар Тлеўберды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея прызнала «ДНР» і «ЛНР» у межах, вызначаных іх канстытуцыяміТлеўберды таксама назваў немагчымай адпраўку вайскоўцаў сілаў Араганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў Луганскую і Данецкую «народныя рэспублікі».
«Не, гэта немагчыма, бо статут АДКБ строга абмяжоўвае выкарыстаньне вайсковых і міратворчых сілаў. Яны могуць выкарыстоўвацца толькі на прасторы АДКБ», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭЗ пералічылі акты міжнароднага права, парушаныя Расеяй«Гэта значыць, практычна гэта немагчыма, — удакладніў сваю думку Тлеўберды. — Для магчымай адпраўкі патрэбна, зразумела, рэзалюцыя і адпаведны мандат Рады бясьпекі ААН. Але, як вы ведаеце, у ААН ёсьць свае міратворчыя сілы і таму ў практычным пляне гэтае пытаньне не стаіць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія наступствы будзе мець прызнаньне «ЛДНР» для Ўкраіны, Беларусі і сьвету? Ацэнка палітоляга Шрайбмана