Беларусам сталі прыходзіць дзіўныя SMS пра перанос рэфэрэндуму

Ілюстрацыйнае фота

Магчыма, узламалі базу абанэнтаў. ЦВК нічога не паведамляў пра перанос.

На тэлефоны беларусаў сталі прыходзіць паведамленьні пра масавую SMS-рассылку ад страхавой кампаніі «Купала», кінатэатру ў цэнтры «Замак» і іншых арганізацый. У SMS гаворыцца аб пераносе рэфэрэндуму аб Канстытуцыі на 10 красавіка.

Прычынай названы каранавірус.

Хутчэй за ўсё, інфармацыя непраўдзівая. Афіцыйных паведамленьняў аб пераносе не было.

У нядзелю, 27 лютага, — асноўны дзень галасаваньня на рэфэрэндуме аб новай Канстытуцыі. Галасаваньне будзе адбывацца толькі ў самой Беларусі, адкрываць участкі за мяжой улады адмовіліся. Паводле афіцыйнай вэрсіі — зь меркаваньняў бясьпекі. Таксама ўлады засакрэцілі зьвесткі сяброў выбарчых камісій.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЦВК патлумачыў, чаму засакрэцілі дадзеныя членаў камісій на рэфэрэндум

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Падчас рэфэрэндуму будуць працаваць «мабільныя групы». Іх фармуе палкоўнік Паўлічэнка, якога абвінавачваюць у выкраданьнях і забойствах