У выніку моцнага ветру, парывы якога дасягалі 27 м/с, у Беларусі без электрычнасьці засталіся 979 населеных пунктаў, паведамілі ў «Белэнэрга». Больш за ўсё ад стыхіі пацярпелі жыхары Горадзенскай (спынялася падача электраэнэргіі ў 329 населеных пунктах), Менскай (227) і Берасьцейскай (216) абласьцей.
У Гомельскай парушылася энэргазабесьпячэньне 120 населеных пунктаў, у Віцебскай — 72, Магілёўскай — 15.
На 6 гадзін раніцы 20 лютага без электразабесьпячэньня заставаліся 34 вёскі (у Горадзенскай вобласьці — 30, у Менскай — 4), падача электраэнэргіі ў іншых населеных пунктах была адноўлена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы сабралі амаль 20 тысяч рублёў на аднаўленьне касьцёлу ў Магілёве пасьля ўрагану. Збор працягваеццаМНС паведаміла аб сарваных дахах жылога дому, будынку культурніцкай установы і 40 сельскагаспадарчых пабудоў. Зафіксавана 121 падзеньне дрэў: у Горадзенскай вобласьці — 66, у Берасьцейскай — 18, Менскай — 16, Гомельскай — 9, Магілёўскай і ў Менску — па 6.
Элемэнтамі дахаў, агароджаў і паваленымі дрэвамі пашкоджана 16 аўтамабіляў. У аграгарадку Бабровічы, што на Валожыншчыне, элемэнт мэталічнага даху на пашкодзіў у мэханічным двары пяць трактароў і пагрузчык.
У Ляхавіцкім і Мастоўскім раёнах з-за падзеньня дрэў на чыгуначныя каляіны затрымаўся рух трох пасажырскіх цягнікоў на час ад 23 да 30 хвілін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двое ў шпіталі, пашкоджаныя 32 аўтамабілі, сотні населеных пунктаў — безь сьвятла: МНС пра наступствы ўраганнага ветру