У сваёй заяве Рада БНР «зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады, краінаў ЭЗ і Вялікае Брытаніі, што знаходжаньне расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і зьяўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком».
Словы Аляксандра Лукашэнкі наконт магчымасьці пакінуць расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі і пэрспэктываў прызнаньня «ЛНР» і «ДНР», на погляд Рады БНР, «выяўляюць ягоную поўную залежнасьць ад Крамля і ствараюць рэальную пагрозу яшчэ большай дэстабілізацыі ў рэгіёне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэс-сакратар Пуціна і Мінабароны Расеі абверглі словы Лукашэнкі наконт расейскіх войскаў у Беларусі пасьля вучэньняў«Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду ўсіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Рада заклікае беларускую дыяспару ва ўсім сьвеце давесьці да парлямэнтаў і ўрадаў, што беларускі народ, дзесяцігодзьдзямі пазбаўлены права свабоднага выбару, ня можа і не павінен несьці адказнасьць за дзеяньні ўзурпатара», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рада БНР: Наш геапалітычны выбар не зь імпэрскай Расеяй, а з дэмакратычным ЗахадамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У NATO заявілі, што павелічэньне прысутнасьці сіл альянсу ў Эўропе зьвязана зь беларуска-расейскімі вучэньнямі