Ужо сёньня: дзень народзінаў Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкі з жонкай Леанілай, дзецьмі Леанідам і Галінай. 1923 г.

Падзеі 18 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 лютага 1893 году нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец. Расстраляны ў 1937 годзе НКВД.

Your browser doesn’t support HTML5

Максім Гарэцкі "Дзьве душы"

Дзень у гісторыі

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Радуні адзначаць старадаўні шлях, якім праходзілі Ягайла і Барбара Радзівіл

1537 — у Маскве падпісалі мірную дамову, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.

1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў НАТО.

2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага ды іншых герояў Эўрамайдану

У гэты дзень нарадзіліся

1893Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.

Пісьменьнік Максім Гарэцкі. 1937 г.

1922 Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

1935Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён быў цудоўны! Як дзіця» — Сяргей Картэс, які вярнуўся з Аргентыны, каб пісаць беларускую музыку

1944Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі».

Яўген Будзінас і Генадзь Грушавы

1946 Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.

1954Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.

У памяці

1546 — памёр Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра дараваньні альбо індульгэнцыі

1564 — памёр Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.

1943 — забіты Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, ахвяра нацысцкай расправы.

1967 — памёр Роберт Опэнгеймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту

1987 — памёр Барыс Кавэрда, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-х у Заходняй Беларусі, палітэмігрант.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7-га чэрвеня ў 1927 годзе Барыс Кавэрда застрэліў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава

1979 — памёр Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

1995 — памёр Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэс на правадырах. Скульптар Азгур, які паставіў Леніна на канвэер