У Горадні падчас затрыманьня сілавікі схапілі жанчыну за валасы са словамі: «Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?»

Сьцяг мікрараёну Дзевятоўка на маршы ў Горадні, лістапад 2020 году. Ілюстрацыйнае фота

У Горадні 16 лютага жорстка затрымалі маці і дачку.

У Горадні затрымалі Натальлю Малец і ейную дачку, піша «Вясна». Калі Натальля адмовілася аддаць свой тэлефон сілавікам, то яе ўзялі за валасы са словамі: «Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?» Дачку адпусьцілі. Дзе цяпер Натальля і за што яе затрымалі, невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Наша Ніва»: паўторныя затрыманьні былых палітвязьняў і «хімікаў» у Беларусі зьвязаныя з чатам «Волейбол по выходным»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 16 лютага: асудзілі дальнабойніка і актывіста зь Вялейкі; затрыманьне на «хіміі»