Жанчыны зноў шпацыравалі па Менску зь бел-чырвона-белымі парасонамі. ФАТАФАКТ

Акцыя жанчын у Менску

Акцыя адбылася раніцай 17 лютага.

Гэта традыцыйная форма пратэсту беларускіх жанчын ва ўмовах, калі сілавікі і суды караюць за любую мірную акцыю пратэсту. Жанчыны паказваюць сапраўдныя нацыянальныя колеры Беларусі і пратэстуюць супраць беспрэцэдэнтных рэпрэсій супраць беларусаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску жанчыны зноў выйшлі на прагулку пад парасонамі ў нацыянальных колерах. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвалі колер, які будзе ў 2022 годзе сымбалем зьменаў