Новай Канстытуцыі яшчэ не прынялі, а ўжо пачалі яе рэалізоўваць: унесьлі ў плян закон аб «усебеларускім народным сходзе»

Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 году

Улады плянуюць распрацаваць закон аб «усебеларускім народным сходзе» да верасьня.

Гэта вынікае з пастановы Савету міністраў аб падрыхтоўцы заканадаўчых актаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка хоча падмануць беларусаў. 10 фактаў пра новую Канстытуцыю

Пры гэтым выбарнікам яшчэ трэба будзе вырашыць, ці хочуць яны прымаць Канстытуцыю, у якой прапісаны гэты орган.

У пляне падрыхтоўкі законапраектаў рэспубліканскімі органамі на гэты год пазначана, што да верасьня павінен быць гатовы праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Адказным за яго падрыхтоўку прызначылі Міністэрства юстыцыі, а кантраляваць працэс будзе Галоўнае ўпраўленьне спраў дзяржаўных органаў.

Рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі фармальна пройдзе 27 лютага і вынікам галасаваньня можа быць прыняцьце новага дакумэнта або захаваньне старой вэрсіі Асноўнага закону. Каб Канстытуцыю памяняць, трэба, калі за гэта прагаласавалі больш за палову грамадзян, якія ўнесеныя ў сьпісы выбарнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ад некалькіх сотняў тысяч чалавек. Колькі беларусаў пазбавілі права галасаваць на рэфэрэндуме