ГУБАЗіК апублікаваў відэа з затрыманым аўтарам твітэр-акаўнта Gypsynkov

Сядзіба ГУБАЗіК у Менску

Тэлеграм-канал ГУБАЗіК апублікаваў відэазапіс з затрыманым аўтарам сатырычнага твітэр-акаўнта Gypsynkov Міхаілам Цыганковым. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах і «скідаў інфармацыю аб перамяшчэньні сілавікоў».

Паводле «Медиазоны», асобу затрыманага пацьвердзіў чалавек, які ведае, як выглядае Цыганкоў. Пра тое, што менавіта Міхаіл Цыганкоў зьяўляецца ўладальнікам акаўнта Gypsynkov, раней паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна».

На відэа паказваецца, як сілавікі ўзломваюць кватэру, у якой жыве блогер. Пасьля гэтага ідзе запіс з расповедам затрыманага. Ён кажа, што працуе праграмістам у EPAM, а ў жніўні 2020 году «наведваў пратэставыя маршы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Варшаве адмовіўся выдаць Беларусі заснавальніка Nexta Сьцяпана Пуцілу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Антона Матолькі ў Беларусі заблякавалі менш як праз суткі пасьля запуску