Расейскі консул наведаў затрыманую грамадзянку Расеі Веру Цьвікевіч

Вера Цьвікевіч, жнівень 2020 г.

Расейскі консул наведаў затрыманую грамадзянку Расеі Веру Цьвікевіч. Консул паведаміў, што пакуль ніякіх сьледчых дзеяньняў з удзелам Цьвікевіч праведзена не было. У панядзелак у родных абяцалі прыняць перадачу.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», адвакату, зь якім падпісаная дамова, сьледчыя яшчэ ня далі дазволу на наведваньне падабароннай.

  • 27 студзеня ў Менску па падазрэньні ва ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, затрымалі 29-гадовую грамадзянку Расейскай Фэдэрацыі Веру Цьвікевіч. У аснове падазрэньня — фатаздымак Веры на першай паласе газэты «Комсомольская правда в Беларуси» ад 25 жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 студзеня: 3 гады калёніі за адзін камэнтар; 14 дзён арышту і канфіскацыя тэлефону за рэпост з сацсетак Свабоды