Жыхарку Менску будуць прымусова лячыць за дзьве бутэлькі, кінутыя цераз агароджу рэзыдэнцыі Лукашэнкі

Палац Незалежнасьці ў Менску, адна з рэзыдэнцый Лукашэнкі

Паводле сьледзтва, адна бутэлька пацэліла ў міліцэйскую будку на тэрыторыі Палацу Незалежнасці ў Менску, які зьяўляецца адной з рэзыдэнцый Лукашэнкі, пашкодзіла яе фасад і плітку.

Паводле менскай пракуратуры, гэта адбылося 27 кастрычніка 2021 году.

Жанчыну па выніках судовай псыхіятрычнай экспэртызы ўжо абвясьцілі псыхічна хворай. Пракуратура паведамляе, што ў момант інцыдэнту яна не магла ўсьведамляць, што робіць. У яе зафіксавалі псыхічны разлад і зьбіраюцца прымусова лячыць.

Пасьля вывучэньня матэрыялаў справы ў пракуратуры пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу накіравалі ў суд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 студзеня: затрымалі гарадзенку, якая мае непаўналетняе дзіця, і пінчука, што вярнуўся з Польшчы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мы паглядзелі фільм «Залатое дно – 2». Вось асноўныя тэзісы і цытаты