Міліцыя ў Менску ўзнагародзіла Анатоля Бамбізу, які неаднаразова летась «сыгналізаваў» сілавікам пра адміністрацыйныя правапарушэньні.
У адным выпадку Бамбіза паведаміў пра мужчын, якія ў двары жылога дома пілі алькаголь. Другі раз паведаміў, што на Першамайскай вуліцы «зламысьнік размалёўвае адзін з будынкаў». Мастака затрымалі. Ці зьвязана гэтае затрыманьне з палітыкай, не ўдакладняецца, піша «Эўрарадыё».
За гэтую дапамогу і «актыўную грамадзянскую пазыцыю» мужчына атрымаў грамату.
Летась у інтэрнэце зьявіліся зьвесткі пра беларусаў, якія тэлефанавалі ў міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў і разьвешаную БЧБ-сымболіку. Іх назвалі «даносчыкамі-калябарантамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хакеры апублікавалі зьвесткі яшчэ пра амаль паўтары тысячы зваротаў у міліцыю на пратэстоўцаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Чаму мы былі ня ў курсе, што такія гіцлі побач з намі?» Што цяпер думаюць тыя, хто летась далучыўся да пратэстаў