Пасьля аварыі самалёт давялося рамантаваць, у выніку ён вылецеў у Менск са значным спазьненьнем.
Embraer ERJ-195LR (EW-399PO) беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія» прыляцеў у Менск (MSQ) са спазьненьнем больш за 14 гадзін. Пра гэта піша тэлеграм-канал «ОтВинта», дзе робяць агляды цывільнай і вайсковай авіяцыі Беларусі.
Высьветлілася, што напярэдадні ў аэрапорце Шарамецьева (SVO) самалёт сутыкнуўся з аўтамабілем супрацьлёдавай апрацоўкі. У выніку аварыі самалёт пашкодзіў канец крыла.
На папраўку паломкі пэрсанал патраціў 14 гадзін, пасьля чаго рэйс адбыўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Белавія» аднаўляе палёты ў Алматы пасьля заканчэньня пратэстаў у КазахстанеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі падрыхтавала даклад пра інцыдэнт з самалётам Ryanair