ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох украінскіх палітыкаў, якія дзейнічалі з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне па ўказаньні Расеі.
Пра гэта паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў.
Пад санкцыі трапілі дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» і паплечнік прарасейскага палітыка Віктара Медзьведчука Тарас Козак, а таксама дэпутат ад гэтай жа фракцыі Алег Валошын.
У сьпісе, акрамя іх, значацца былы ўкраінскі чыноўнік Уладзімір Алейнік і экс-намесьнік сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Ўладзімір Сіўковіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украінская бізнэс-імпэрыя беларускага бізнэсоўца Мікалая Вараб’я: што зьвязвае яго і кума Пуціна Медзьведчука?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тры тыдні да вайны. Пасьля яе ні Лукашэнкі, ні Пуціна можа не застацца