Палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву перавялі ў гомельскую жаночую калёнію. Яна даслала адтуль першы ліст.
«У мяне навіны такія: пішу вам з новага месца з новымі ўражаньнямі! Падарожжа было добрым і спакойным, настрой, як заўсёды, з запалам! Вельмі спадзяюся, што сытуацыя зь перапіскай у нейкім сэнсе наладзіцца і мы зможам размаўляць такім чынам», — напісала Калесьнікава з калёніі 12 студзеня.
Напісаць ёй ліст можна на адрас: 246035, Гомель, папраўчая калёнія № 4, вуліца Антошкіна,, 3.