У ЗША вызвалілі закладнікаў пасьля захопу сынагогі

Паліцыянт каля сынагогі ў Тэхасе падчас інцыдэнту 15 студзеня

У прымесьці Даласу ў амэрыканскім штаце Тэхас вызвалілі людзей, якіх невядомы ўзяў у закладнікі ў сынагозе 15 студзеня паводле мясцовага часу. Паведамляецца, што нападнік загінуў і ніхто з закладнікаў не пацярпеў, але падрабязнасьці пакуль невядомыя.

Нападнік нібыта патрабаваў вызваленьня грамадзянкі Пакістану, асуджанай за напад на амэрыканскіх вайскоўцаў. Прадстаўнікі ФБР кажуць, што пакуль няма сьведчаньняў аб тым, што нападнік быў часткай шырэйшай змовы.

Як паведамляе BBC, нападнік быў грамадзянінам Брытаніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па справе аб забойстве брытанскага дэпутата арыштавалі выхадца з Самалі