На Гомельшчыне паказальна арыштавалі падлетка, надзеўшы кайданкі ў прысутнасьці іншых дзяцей

Паказальны арышт падлетка ў Лоеве

У Лоеве супрацоўнікі міліцыі паказальна арыштавалі 16-гадовага падлетка, які падазраецца ва ўчыненьні крадзяжоў. Усё адбывалася на базе гарадзкога цэнтра культуры.

Паказальнае заключэньне пад варту праходзіла з ініцыятывы пракуратуры Лоеўскага раёну, камісіі ў справах непаўналетніх і РАУС, паведамляе Zerkalo, спасылаючыся на мясцовую газэту «Лоеўскі край».