Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў Аляксандр Рагожкін — калега Філіпава па партыі.
«Пракуратура не змагла знайсьці цытаты ў выдадзеных у Расеі працах Сартра, прыпісала яго словы камуністу, і гэтага аказалася дастаткова для ўзбуджэньня справы», — напісаў Рагожкін.
У пастанове аб узбуджэньні справы сказана, што пратакол склалі праз тое, што ў красавіку 2017 года Аляксей Філіпаў зрабіў у сацыяльнай сетцы карцінку з фатаграфіяй «мужчыны ў акулярах» і цытатай «Любы антыкамуніст — сволач...», «аўтарства якой прыпісваюць грамадзяніну Францыі Жан-Полю Сартру, філёзафу і пісьменьніку».
Экспэрты Цэнтра экспэртыз СПБДУ палічылі, што публікацыя «зьмяшчае прыкметы прыніжэньня годнасьці чалавека па матывах палітычнай, ідэалягічнай нянавісьці ці варожасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ByPol заявіў, што запусьціў уласную сыстэму распазнаваньня твараў сілавікоў