Старшыня КНР Сі Цзіньпін выказаў рашучую падтрымку прэзыдэнту Казахстану Касым-Жамарту Такаеву, які, паводле кітайскага лідэра, сутыкнуўся з агульнанацыянальным паўстаньнем.
У вусным пасланьні Такаеву, якое апублікавала агенцтва навінаў Сіньхуа ў пятніцу, Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай рашуча адпрэчвае любыя спробы зьнешніх сіл справакаваць беспарадкі і «каляровыя рэвалюцыі» ў Казахстане, «...а таксама любыя спробы нашкодзіць сяброўству паміж Кітаем і Казахстанам і сарваць супрацоўніцтва дзьвюх краін».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Казахстане не паўстаньне, а «разборка» кланаў. Меркаваньне экспэрта па Цэнтральнай Азіі Аркадзя ДубноваБезумоўная падтрымка Такаева Сі Цзіньпінам была выказаная ў той дзень, калі прэзыдэнт Такаеў, якога падтрымлівае Расея, сказаў, што загадаў сваім войскам страляць на паражэньне, каб здушыць паўстаньне.
- Казахстан зьяўляецца часткай блёку з васьмі дзяржаў, які ўзначальваецца Кітаем, — Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). У яе склад уваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кіргізстан, Кітай, Пакістан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.
- Беларусь у гэтай арганізацыі, разам з Афганістанам і Манголіяй, мае статус назіральніка.