«Якое глупства, якія могуць быць перамовы са злачынцамі і забойцамі. Нам давялося мець справу з бандытамі і тэрарыстамі, падрыхтаванымі. Таму іх трэба зьнішчаць, і гэта будзе зроблена бліжэйшым часам», — цытуе словы прэзыдэнта выданьне Orda.kz.
Паводле слоў Такаева, дэмакратыя — гэта «не ўсёдазволенасьць і не падбухторваньне», а «анархія прыводзяць да парушэньня правоў чалавека».
Пятага студзеня прэзыдэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў зьвярнуўся да краін — удзельніц АДКБ з просьбай увесьці войскі для барацьбы з «тэрарыстамі». Экспэрты называюць АДКБ структурай, з дапамогай якой Масква кіруе суседнімі краінамі. Раней просьбы аб міратворцах АДКБ не выконвала.
Шостага студзеня ў краіну прыбылі вайскоўцы з Расеі. Пазьней стала вядома, што ў Казахстан «у складзе сіл АДКБ вылецела беларуская міратворчая рота са 103-й паветрана-дэсантнай брыгады сіл спэцапэрацый». Таксама ў Казахстан накіруюць 200 вайскоўцаў з Таджыкістана і 70 вайскоўцаў з Армэніі.
Што адбываецца ў Казахстане 7 студзеня. ФОТАГАЛЕРЭЯ