Сваякі Дзьмітрыя Ўсхопава цяпер за мяжой. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Пабачыўшы цела Дзьмітрыя ў моргу, сваякі адкрыта заяўлялі журналістам пра тое, што яго забілі ў міліцыі. Перад пахаваньнем сілавікі затрымалі некалькіх сяброў Дзьмітрыя, завялі на іх крымінальную справу за захоўваньне наркотыкаў і напісалі, што ў крыві самога Ўсхопава, акрамя алькаголю, былі яшчэ сьляды марыхуаны.
У вэрсію міліцыянтаў сваякі не паверылі, кажучы, што гэта спроба міліцыі схаваць факт пабіцьця ў пастарунку і адвесьці ад сябе ўвагу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці выйшла з партрэтам Дзімы і сказала, што яго забіў рэжым». Сьведка расказала, як прайшло пахаваньне Дзьмітрыя ЎсхопаваУ навагоднюю ноч у рэчыцкім шпіталі канстатавалі сьмерць 27-гадовага Дзьмітрыя Ўсхопава. Сваякі расказалі журналістам, што Дзьмітрыя затрымала міліцыя і пабіла. Сьледчы камітэт распаўсюдзіў заяву, што «сьмерць ня носіць траўматычнага характару».
«Дзімку даставілі ў РАУС. Там або дапытвалі і білі, або адзін раз ударылі ў галаву, або стрэлілі з пнэўматыкі, я дакладна ня ведаю, — расказала пасьля здарэньня журналістам сястра загінулага. — Ён страціў прытомнасьць у РАУС, яго там жа аблівалі вадой, спрабавалі рэанімаваць, нацельная саколка разарваная. У аддзяленьні ЦРБ яго прынялі ў стане комы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад такой ступені ап’яненьня не паміраюць». Паталягаанатам і сястра загінулага Дзьмітрыя Ўсхопава пра магчымыя абставіны яго сьмерціПа словах тэрапэўта, спрабавалі яшчэ рэанімаваць адрэналінам і масажам сэрца, але час быў страчаны. Адправілі ў морг, а раніцай 01.01.2022 зрабілі па лжывай пастанове сьледчага тэрміновае ўскрыцьцё. У морг не пускалі. Прыехаў начальнік аддзяленьня судмэдэкспэртызы і выклікалі сьледчага, нам паказалі цела. На запясьцях рук і каленках відаць сінякі, на галаве круглая рана. Яму рабілі ўскрыцьцё чэрапна-мазгавой каробкі і брушной паражніны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Рэчыцы затрымалі сяброў загінулага Дзьмітрыя Ўсхопава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі часта гінуць у дзяжурных частках». Згадваем выпадкі сьмерцяў беларусаў пасьля канфліктаў зь міліцыяй