Праваабарончы цэнтар «Вясна» падвёў вынікі крымінальнага перасьледу беларусаў у сьнежні за ўдзел у пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Паводле праваабаронцаў, за сьнежань 2021 году:
- ня менш за 210 грамадзян Беларусі перасьледавалі з палітычных матываў у судовым парадку;
- колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася на 80 чалавек;
- у «пратэставых» крымінальных справах асудзілі сама меней 118 чалавек (зь іх 83,9% мужчын і 16,1% жанчын).
Сумарна за сьнежань, у вядомых праваабаронцам «Вясны» крымінальных справах, асудзілі:
- 51 чалавека — агулам на 284 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі,
- 23 чалавекі — агулам на 49 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»),
- 37 чалавек — агулам на 76 гадоў і 4 месяцы абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»),
- 2 чалавекі — агулам на 5 месяцаў арышту,
- 3 чалавекі — агулам на 260 базавых велічынь штрафу (у якасьці асноўнага віду пакараньня для 2 чалавек і дадатковага — для 1 чалавека),
- у дачыненьні да 6 чалавек ужылі прымусовыя меры бясьпекі і лекаваньня.
У сьнежні 2021 году пакараньне ў палітычна матываваных крымінальных справах, зьвязанае з пазбаўленьнем волі, яе абмежаваньнем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі», прымусовымі мерамі бясьпекі і арышту суды ўжывалі ў 98,3% выпадкаў асуджэньня фігурантаў «пратэставых» спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па 17-18 чалавек на дзень: праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў затрымалі ў 2021 годзе па адміністрацыйных артыкулах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пудзілы, ігра на дудах, карагод. За які крэатыў садзілі беларусаў