Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 17-18 чалавек на дзень: праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў затрымалі ў 2021 годзе па адміністрацыйных артыкулах


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьне ў Менску, 27 сакавіка 2021 году
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьне ў Менску, 27 сакавіка 2021 году

Праваабаронцы «Вясны» падсумавалі статыстыку затрыманьняў беларусаў па «палітычных артыкулах» за 2021 год.

Па інфармацыі валянтэрскай службы «Вясны», за 2021 год:

  • праваабаронцы налічылі 6 443 затрыманьні;
  • беларускія судзьдзі вынесьлі 3211 судовых рашэньняў;
  • па «палітычных артыкулах» аштрафавалі мінімум 828 чалавек на агульную суму ў 1 мільён 42 тысячы і 318 рублёў (прыкладна 409 тысяч даляраў);
  • арыштамі судзьдзі пакаралі мінімум 2 107 чалавек, агулам у ізалятарах яны адбылі 32 125 сутак (амаль 89 гадоў на ўсіх);
  • паводле дадзеных «Вясны», за год з 3211 адміністрацыйных справаў за недаказанасьцю віны спынілі толькі 13.

Паводле валянтэраў @spiski_okrestina, толькі за сьнежань 2021 году:

  • затрымалі сама меней 260 чалавек,
  • «суткі» атрымалі 64 чалавекі (13 жанчын і 51 мужчына), агулам яны правялі за кратамі 891 дзень,
  • штрафы атрымалі 2 жанчыны, агулам на суму 2320 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG