«Прыярытэт — шматдзетныя сем’і і „людзі ў пагонах“». Лукашэнка паабяцаў будаваць жытло сілавікам

Беларускія сілавікі ў стыхійным лягеры мігрантаў на беларускім баку мяжы паблізу ад пераходу «Брузгі» — «Кузьніца». 18 лістапада 2021

Лукашэнка паабяцаў будаваць жытло зь дзяржаўнай падтрымкай найперш сілавікам і шматдзетным сем’ям, бо «яны ня могуць зарабіць больш, чым мы ім плацім».

Такую заяву ён зрабіў 4 студзеня на сустрэчы з намесьнікам прэм’ер-міністра Анатолем Сіваком і міністрам архітэктуры і будаўніцтва Русланам Пархамовічам, перадае БелТА.

«Мы спрабуем падтрымаць усіх. Што такое падтрымаць? Калі б гэта проста плячо падставіць — гэта адно. Але гэта ж фінансаваньне, падтрымка рублём. А ў любой краіне заўсёды дэфіцыт грашовых сродкаў. Дакладна так і ў нас, у гэтай сытуацыі тым больш. Таму як будзем дзейнічаць у будучыні? Зразумела, што ёсьць абсалютны прыярытэт — гэта шматдзетныя сем’і, людзі ў пагонах, таму што яны ня могуць зарабіць больш, чым мы ім плацім», — адзначыў Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На адну арэндную кватэру ў Менску — ад 100 да 400 прэтэндэнтаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьяжджаць ці яшчэ пачакаць? У адных такі выбар пакуль застаецца, у іншых ужо няма

«Раёны, кварталы». Новая Баравая – раён, дзе перамагла Ціханоўская