Раней не вядомы варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў падарожніка, які вярнуўся з Камэруну ў Францыю, піша Deutsche Welle.
Як мяркуецца, ён заразіў сама меней 12 чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў інфікаваных «атыповую камбінацыю мутацый».
Новы варыянт каранавірусу атрымаў часовае абазначэньне B.1.640.2, яго адкрыцьцё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў у Марсэлі. У папярэднім дасьледаваньні, якое яшчэ павінна прайсьці экспэртную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46 мутацый. Ня выключана, што гэты варыянт можа быць больш заразны за папярэднія.
Пакуль, аднак, пра яго вядома мала, вывучэньне знаходзіцца на пачатковым этапе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусь сярод сусьветных лідэраў у слабасьці захадаў супраць COVID-19ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каранавірус можа заставацца ў арганізьме шмат месяцаў і выклікаць зацяжную інфэкцыю. ДасьледаваньнеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады Беларусі не адказалі на прапанову Эўразьвязу даць заходнія вакцыны ад каранавірусу