Інвэстар Досаў выйшаў праз 15 дзён. Вядома, за што яго арыштоўвалі

Ізалятар на Акрэсьціна

25 сьнежня пасьля абеду выйшаў на волю дырэктар кампаніі Aivitam Дзьмітры Досаў. Яго арыштавалі 10 сьнежня і прысудзілі 15 содняў.

Дзьмітрый расказаў dev.by, што да яго дадому прыйшлі ў 9.30 10 сьнежня «чалавек 8 з пісталетамі і шчытамі». Яму паведамілі, што на яго «паступіла заява».

Паводле Досава, падчас ператрусу ў яго нічога не знайшлі, забралі тэлефон, ноўтбук і павезьлі ў ГУБАЗіК. «Там знайшлі адзін рэпост у асабістыя паведамленьні з тэлеграм-каналу „Зеркало“. Гэта быў артыкул пра бізнэс».

У панядзелак яго праз скайп асудзілі па арт. 19.11 ч. 2 КААП (распаўсюджваньне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Дзьмітры Досаў — вэнчурны інвэстар і ІТ-прадпрымальнік. У 2019 годзе быў адным з арганізатараў адборачнага конкурсу стартапаў Seedstars World у Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ашурак, Дзейка, Разанаў, Фурс, Шчамялёў. Каго яшчэ Беларусь страціла ў 2021 годзе