Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч

Васіль Шаранговіч

На 83-м годзе жыцьця памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч, майстар кніжнай і станковай графікі.

«Хочам даць ім магчымасьць быць пачутымі».Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку ягоная дачка, мастацтвазнаўца Натальля Шаранговіч. За два дні перад гэтым пайшла з жыцьця ягоная жонка Галіна, колішняя супрацоўніца выдавецтва "Мастацкая літаратура", якая пакінула па сабе добрую памяць сярод калегаў.

Васіль Шаранговіч нарадзіўся 14 студзеня 1939 году ў вёсцы Качаны тагачаснага Пастаўскім павету Віленскага ваяводзтва. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, прарэктарам (з 1986) і рэктарам (з 1989 па 1997) якога быў.

Шаранговіч лічыцца адным з найбольш выбітных кніжных мастакоў. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа, Уладзімера Караткевіча. У 1986 атрымаў Дзяржаўную прэмію, а ў 1991 — званьне народнага мастака Беларусі.

Ілюстрацыя Васіля Шаранговіча да паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Ілюстрацыя Васіля Шаранговіча да «Новай зямлі» Якуба Коласа

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра мастака Шаранговіча — праціўніка савецкага ладу, які маляваў Леніна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ашурак, Дзейка, Разанаў, Фурс, Шчамялёў. Каго яшчэ Беларусь страціла ў 2021 годзе