Прыватнае жыцьцё прэзыдэнта СССР. Прэм’ера фільма Віталя Манскага «Гарбачоў. Рай»

Міхаіл Гарбачоў, архіўнае фота

Стужка Віталя Манскага «Гарбачоў. Рай» паказвае паўсядзённае жыцьцё 90-гадовага палітыка, які самотна жыве ў службовым доме пад Масквой.

Яго дачка і ўнукі жывуць у Нямеччыне, і, акрамя нешматлікага пэрсаналу, яго сёньня наведвае толькі пара найлепшых сяброў. Аднак, нягледзячы на цяжкасьці са здароўем, палітык працягвае працаваць у Гарбачоў-фондзе і сачыць за навінамі.

Міхаіл Гарбачоў — першы і апошні прэзыдэнт СССР, уладальнік Нобэлеўскай прэміі міру. Стужка «Гарбачоў. Рай», створаная пры падтрымцы тэлеканалу «Настоящее время», атрымала прэмію за найлепшую рэжысуру на фэстывалі IDFA, увайшла ў лонг-ліст «эўрапейскага „Оскара“» — прэміі Эўрапейскай кінаакадэміі і была намінаваная на «азіяцкі «Оскар».