У Менску і Баранавічах зьявіліся плякаты з антырасейскімі лёзунгамі. ФОТА

Плякат на праспэкце Пераможцаў у Менску

Сярод іншага на плякатах лёзунгі «Не акупацыі Беларусі», «Не інтэграцыі з Расеяй», «Лукашэнка, ня ўцягвай краіну ў вайну».

У Менску выявы бачылі ў цэнтры гораду, на праспэкце Пераможцаў, у прыватнасьці каля Палацу спорту.

У Баранавічах яны былі на плошчы Леніна і вуліцы Леніна, а на вуліцы Савецкай на будынку ЗАГСу зьявілася карыкатура на Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку.

Улётка ў Баранавічах.

Таксама каля мясцовага кінатэатра «Звезда» невядомыя актывісты дэманстратыўна спалілі іх сумеснае фота.

Карыкатура ў Баранавічах