Таксама дзяржаўныя тэлеканалы гавораць, што на рахунку мужчыны 39 пашкоджаньняў тралейбусаў.
Начальнік УКДБ Гомельскай вобласьці Аляксандар Мельнікаў паведаміў Лукашэнку пра затрыманьне ў Гомлі грамадзяніна Расеі зь відам на жыхарства ў Беларусі. Як паведамляе дзяржаўны тэлеканал СТБ, мужчына падпаліў машыну першага намесьніка начальніка Гомельскага ўпраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і пракалоў колы 39 тралейбусаў.
Паводле вэрсіі КДБ, злачынства адбылося з «экстрэмісцкіх, палітычных матываў», а колы ў тралейбусах мужчына прабіў для спыненьня руху грамадзкага транспарту.
22 сьнежня Лукашэнка ў час наведваньня Гомельшчыны паведаміў, што за спробу «ўчыніць тэракты» ў Беларусі затрымалі сем чалавек, а сілавікі нібыта чакалі ажыцьцяўлененьня злачынстваў, каб зьняць іх на камэру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўца, які кінуў «кактэйль Молатава» ў дзьверы інстытуту МУС, накіравалі на псыхіятрычнае лекаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК паведаміў, што затрымаў групу, якая пашкодзіла машыну барысаўскага судзьдзі