Старшыня плятформы Сяргей Дубіна ў адмысловым камэнтары паведаміў: пераважная большасьць дэлегатаў пагадзілася з тым, што неабходна прыпыніць працу на тэрыторыі Беларусі да высьвятленьня абставінаў.
Пры гэтым вырашана, што «Сход» працягне дзейнасьць за межамі краіны. Па яго словах, прыкладна 30 чалавек — пятая частка дэлегатаў — заявілі пра сыход зь першага скліканьня.
13 сьнежня Камітэт дзяржбясьпекі прызнаў «Сход» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Мінімум у пяці дэлегатаў адбыліся ператрусы.
Плятформа стартавала 6 студзеня як альтэрнатыва праўладнаму «ўсебеларускаму народнаму сходу» для «гарантаваньня любому грамадзяніну Беларусі магчымасьці выбіраць прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў або быць выбраным».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» плятформу «Сход»Канчатковы склад сфармавалі ў лютым. У яго ўвайшоў 151 дэлегат, выбраны ў выніку онлайн-галасаваньня. Удзельнікі зьвярнуліся да ўсіх палітычных сілаў, уключна з прэзыдэнцкай адміністрацыяй і Палатай прадстаўнікоў, з заклікам далучыцца да адкрытых слуханьняў аб выхадзе з палітычнага крызісу.
Першым кіраўніком плятформы стаў Ігар Ляшчэня — экс-амбасадар Беларусі ў Славаччыне, былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў замежнапалітычных і замежнаэканамічных пытаньнях. Ён асудзіў гвалт супраць дэманстрантаў у жніўні мінулага году і падаў у адстаўку.
У жніўня сілавікі правялі больш за дзясятак ператрусаў у прадстаўнікоў «Сходу», у тым ліку ў Ігара Ляшчэні. Цяпер сайт плятформы недаступны, а YouTube-канал у мэтах бясьпекі дэлегатаў ачысьцілі ад відэазапісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніводзін мускул не здрыгануўся б увесьці ў дзеяньне армію». Лукашэнка выступіў праз год пасьля выбараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ператрусу спынілі працу ініцыятывы дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту і ад гандлю людзьмі