Былы паліцыянт выйшаў на Красную плошчу ў Маскве з плякатам «Пуцін — забойца»

У Маскве на Краснай плошчы затрымалі маёра паліцыі ў адстаўцы Алега Кашынцава.

Ён выйшаў на плошчу з плякатам, на якім было напісана: «Свабоду Навальнаму. Putin is a killer» (у перакладзе з ангельскай: «Пуцін — забойца»).

Кашынцаў, які быў апрануты ў форму паліцэйскага, прастаяў з плякатам некалькі хвілін, пасьля чаго былыя калегі даставілі яго ў пастарунак. Затрыманага абвінавацілі ў парушэньні правілаў пікетаваньня і незаконным нашэньні формы. Пасьля таго, як склалі пратакол, Кашынцава адпусьцілі з аддзяленьня да суду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Было зразумела, што настойваць на сыходзе Лукашэнкі Масква ня будзе», — Мошэс