Менскі аблвыканкам стварыў камісію для ацэнкі сымболікі «на прадмет экстрэмізму»

Менскі аблвыканкам

Чыноўнікі будуць правяраць «законнасьць выкарыстаньня» інфармацыйнай прадукцыі і сымболікі.

Пастанова пра гэта пад № 1107 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пэрсанальны склад камісіі вызначаецца рашэньнем аблвыканкаму, у ёй могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, спэцыялісты ў галіне сацыялёгіі, філязофіі, філялёгіі, псыхалёгіі.

«Асноўныя задачы абласной камісіі — аналіз і кампэтэнтная ацэнка сымболікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у іх прыкметаў экстрэмізму; узаемадзеяньне зь дзяржаўнымі органамі, якія ажыцьцяўляюць супрацьдзеяньне такім праявам у інфармацыйнай прадукцыі і іх выяўленьні», — гаворыцца ў палажэньні.

Адзначаецца, што камісія не зьяўляецца судова-экспэртнай арганізацыяй і яе чальцы могуць самастойна праводзіць экспэртызы на падставе пастановы дзяржаўнага органа або службовай асобы з афармленьнем адпаведнага заключэньня таго ці іншага экспэрта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчыя ў Менску накіравалі ў суды 454 «экстрэмісцкія» справы і ніводнай за катаваньні і сьмерць пратэстоўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракурор паабяцаў «непазьбежнасьць пакараньня» за «экстрэмізм». Справаў за катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў няма