16 сьнежня 9 чалавек спрабавалі пераправіцца ў бок Польшчы на лодцы, паведамляе польская памежная служба.
Таксама ведамства адзначае, што ў аб’екце ахоўваемым памежнікамі група з 11 чалавек сілай хацела прарвацца праз мяжу, кідаючы пэтарды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранцкі крызіс: 3 групы іншаземцаў спрабавалі прарвацца празь мяжу Польшчы, паранілі 2 польскіх салдатПры гэтым усё больш мігрантаў вяртаецца эвакуацыйнымі рэйсамі на Радзіму.
Так, учора Міністар унутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус на сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства міграцыі і перамяшчэньня асоб Ірак абмеркаваў магчымасьці хутчэйшага вяртаньня іракцаў, якія нелегальна трапілі ў Літву, у краіну іх паходжаньня, паведамляе Delfi.lt.
Паводле зьвестак літоўскага МУС, сёлета ў краіне папрасілі прытулку каля 2,5 тысяч грамадзян Ірака. Толькі 4 яго атрымалі. Астатнія 2000 мігрантаў чакаюць вяртаньня ў Ірак, каля 300 мігрантаў ужо добраахвотна скарысталіся гэтай магчымасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што польскі вайсковец нібыта папрасіў прытулку ў БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранцкі крызіс: у Ірак вылецеў чарговы эвакуацыйны рэйс з 257 пасажырамі