Як адзначае ў Twitter польскае памежнае ведамства, за мінулыя суткі супрацоўнікі службы спынілі тры спробы сілавога прарыву.
На асобных участках гэта суправаджалася «агрэсіўнымі атакамі» з выкарыстаньнем камянёў ды іншых прадметаў.
У раёне населенага пункту Чарэмха спрабаваў прарвацца празь мяжу 31 іншаземец, пабач з Нараўкай — група з 20 чалавек, а каля Новага Двара — 11 мігрантаў.
Паведамляецца, што цялесныя пашкоджаньні атрымалі два польскія жаўнеры.
На 16 сьнежня з Нацыянальнага аэрапорту «Менск» заплянаваны эвакуацыйны рэйс у Ірак — найперш для мігрантаў зь ліку тых, хто знаходзіцца ў пераабсталяваным пад часовы лягер лягістычным цэнтры «Брузгі».
Аднак, паводле польскага боку, на тэрыторыі Беларусі працягваюць заставацца некалькі тысяч мігрантаў, якія маюць намер трапіць у Эўразьвяз.