У прыватнасьці, ён заявіў аб спробах «разгайдаць сытуацыю ў краіне перад канстытуцыйным рэфэрэндумам», заплянаваным на люты 2022 году.
«Сытуацыя не скажу, што крытычная, гэта не сытуацыя мінулага году. Але заклікаю вас, што ні ў якім разе нельга расслабляцца. І ня толькі праваахоўнікам, яны задзейнічаныя на ўсю катушку, ім спуску няма і ня будзе. Дзяржслужбоўцы павінны таксама страпянуцца. Трэба працаваць з насельніцтвам, і працаваць не фармальна», — піша ягоная прэсавая служба.
Пры гэтым назваў сваю асноўную задачу на гэтым этапе — «зьберагчы беларусаў ад вайны» на фоне пастаяннага нагнятаньня сытуацыі.
«Міма нас ніводная вайна не праходзіла. Мая задача — зьберагчы дзяржаву і народ ад вайны. Таму я ад вас патрабую маналіту і згуртаванасьці», — заявіў Лукашэнка чыноўнікам.
Таксама ён падкрэсьліў, што ва ўмовах санкцыйнай палітыкі Захаду трэба больш актыўна шукаць розныя шляхі іх пераадоленьня, а не наракаць на праблемы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выказаўся пра вясковыя бібліятэкі: «Немэтазгодна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра санкцыі за міграцыйны крызіс: «Мы будзем абараняцца, нам адступаць няма куды»