7 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў нямецкім Мюнхэне, сталіцы Баварыі.
Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт баварскага ляндтага Ільзэ Айгнэр абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і магчымасьці аказаньня дапамогі асобам, якіх перасьледуюць улады.
Сытуацыя ў Беларусі, значэньне міжнароднага супрацоўніцтва ў крызісныя часы і сытуацыя на мяжы Беларусі з Эўразьвязам былі сярод тэмаў яе размовы з прэзыдэнтам ляндтагу Баварыі (Нямеччына) Ільзэ Айгнэр.
Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, яна «прапанавала дапамагаць рэлякантам і журналістам, адмовіцца ад бізнэс-супрацоўніцтва з кашалькамі рэжыму і запусьціць праграму рэабілітацыі для зьняволеных з палітычных матываў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская і Макей знаходзяцца ў Стакгольме. З кім яны сустракаюцца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская другі год запар трапіла ў сусьветны сьпіс уплывовых жанчын