Мігранты працягваюць вяртацца на радзіму зь Беларусі, аднак іншыя групы штоночы штурмуюць польскую мяжу.
За мінулую ноч адбылося 116 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Польскія памежнікі прадухілілі іх, паведамляе Памежная варта Польшчы.
Акрамя таго, мігрантам выдалі 25 пастановаў аб неабходнасьці пакінуць тэрыторыю Польшчы.
За ноч адбыліся дзьве масавыя спробы прарыву мяжы, калі групы прыкладна па 30 асобаў намагаліся незаконна трапіць на польскую тэрыторыю. У Польшчы заяўляюць, што ў гэтым ім дапамагалі беларускія памежнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рыхтуюцца яшчэ два эвакуацыйныя рэйсы для мігрантаў у Ірак і СырыюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мігранцкі крызіс: Польшча абвінаваціла беларускіх памежнікаў у кіданьні пэтардаў