Гандаль піратэхнічнымі вырабамі знаходзіўся пад забаронай са жніўня 2020 году.
Савет Міністраў адмяніў пастанову, якая забараняла аптовы і раздробны гандаль піратэхнічнымі вырабамі ў Беларусі. Новую пастанову апублікавалі на прававым партале.
Стары дакумэнт дзейнічаў з 12 жніўня 2020 году, калі ў краіне ішлі актыўныя пратэсты супраць уладаў. Тагачаснае рашэньне ўраду ўводзіла забарону «да асаблівага распараджэньня» на аптовы і раздробны гандаль піратэхнікай, за выключэньнем піратэхнікі тэхнічнага прызначэньня, а таксама бэнгальскіх агнёў, хлапушак і тортавых «сьвечак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі прапанавалі пашырыць паўнамоцтвы ўнутраных войскаў, у тым ліку ў дачыненьні да жанчын і дзяцейГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як Беларусь кантралюе межы. Паглядзелі, што ў дакумэнтах і абавязаньнях дзяржавы