Ужо другі год запар COVID-19 спыняе традыцыйны афіцыйны банкет у Стакгольме, на якім прысутнічалі лаўрэаты прэмій ў хіміі, фізыцы, мэдыцыне, літаратуры і эканоміцы, якія былі абвешчаныя ў кастрычніку.
Лаўрэат Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2021 году Абдулразак Гурна атрымаў свой прыз сёньня на цырымоніі падчас абеду ў рэзыдэнцыі швэдзкага амбасадара ў Лёндане, паведамляе агенцтва AP.
Італьянскі ляўрэат прэміі ў фізыцы Джорджа Парызі павінен атрымаць свой прыз таксама сёньня, на цырымоніі ў Рыме.
На працягу тыдня ў Нямеччыне і ЗША пройдуць іншыя цырымоніі. У пятніцу 10 сьнежня — у гадавіну сьмерці заснавальніка прэміі Альфрэда Нобэля — у Стакгольмскай ратушы адбудзецца цырымонія для мясцовай аўдыторыі, у тым ліку для караля Карла XVI Густава і іншых асобаў каралеўскай сям’і.
Нобэлеўская прэмія суправаджаецца дыплёмам, залатым мэдалём і грашовай прэміяй у памеры 10 мільёнаў крон (1,15 мільёна даляраў), якая дзеліцца, калі ёсьць некалькі пераможцаў. Нобэлеўская прэмія міру ўручаецца ў Осла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за вывучэньне кліматуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэмію Нобэля ў хіміі прысудзілі за «разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію 2021 году ў мэдыцыне далі за за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпэратуры і дотыкуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэля ў галіне літаратуры атрымаў танзанійскі пісьменьнік Абдулразак ГурнаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы прысудзілі за ўклад у эканоміку працы і аналіз прычынна-выніковых сувязяўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію міру далі журналістам зь Філіпінаў і Расеі. Што важна ведаць пра ляўрэатаў