Папа рымскі Францішак асудзіў эксплуатацыю мігрантаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў

Папа рымскі Францішак у лягеры ўцекачоў на грэцкай выспе Лесбас.

У нядзелю папа рымскі Францішак наведаў лягер уцекачоў на грэцкай выспе Лесбас. Пантыфік выказаў шкадаваньне ў сувязі з надыходам «эпохі сьценаў і загародаў з калючага дроту», а таксама асудзіў эксплуатацыю мігрантаў дзеля дасягненьня палітычных мэтаў.

Францішак, які, як чакалася, выйдзе да подыюму, вырашыў прайсьці праз тэрыторыю лягера, вітаючыся зь яго жыхарамі, паведаміла агенцтва Reuters.

Пантыфік у 2016 годзе падчас наведваньня лягераў мігрантаў вывез з сабой у Італію 12 сырыйскіх уцекачоў. Гэтым разам, знаходзячыся ў пяцідзённым турнэ па Грэцыі і Кіпры для сустрэч з уцекачамі і мігрантамі, Францыск прызнаў, што за пяць гадоў «мала што зьмянілася».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак заклікаў быць міласэрнымі да ўцекачоў