Пуцін заявіў, што міграцыйных патокаў з Расеі ў Эўропу няма

Уладзімір Пуцін

Міграцыйных патокаў з Расеі ў Эўропу няма, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас размовы па відэасувязі з кіраўніком Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рока, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

«Дзякуй Богу, праз Расею такіх міграцыйных патокаў у напрамку Эўропы мы ня бачым і, шчыра кажучы, вельмі разьлічваю на тое, што гэтага ня будзе адбывацца далей», —сказаў Пуцін.

Ён заклікаў дэпалітызаваць сытуацыю з мігрантамі на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ і прытрымлівацца прынцыпаў і правілаў, якіх заўсёды прытрымліваўся Чырвоны Крыж і Чырвоны Паўмесяц.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША назваў сытуацыю ва Ўкраіне, міграцыйны крызіс і «Паўночны паток — 2» узаемазьвязанымі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крызіс выгадны ўсім ворагам ЭЗ. Беларусь, Расея і Сырыя нядрэнна зарабілі», — арабістка пра мігранцкі крызіс