Пра гэта ён сказаў 1 сьнежня падчас штогадовага пасланьня да Вярхоўнай Рады, якое трансьлявалі ўкраінскія тэлеканалы.
«Да 10 сьнежня ўпершыню ў гісторыі незалежнасьці (Ўкраіны) унясу законапраект аб эканамічным пашпарце ўкраінца. Згодна зь ім плата за выкарыстаньне нетраў будзе назапашвацца на рахунках украінскіх дзяцей», — сказаў Зяленскі.
Паводле прэзыдэнта, гэтыя грошы будуць назапашвацца на рахунку ў банку. У 18 гадоў іх можна будзе патраціць на атрыманьне вышэйшай адукацыі ў краіне або набыцьцё ўласнага жытла.
«Дзякуючы гэтым двум законам нарэшце нашы алігархі стануць сапраўднымі інвэстарамі ў будучыню нашых дзяцей», — адзначыў Зяленскі.
30 лістапада Рада прагаласавала за падатковы закон № 5600, які павялічвае рэнту — плату за выкарыстаньне прыродных рэсурсаў.
- Практыка адлічэньня сродкаў за выкарыстаньне нетраў існуе ў некалькіх арабскіх краінах — ААЭ, Кувэйце, Саудаўскай Арабіі. На гэтыя грошы там адкрываюць рахункі дзецям і забясьпечваюць некаторыя віды сацыяльных ільгот.
- «Нафтавую рэнту» атрымліваюць таксама жыхары Аляскі.