Рашэньне прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомлю, які яшчэ ў ліпені прызнаў экстрэмісцкім сайт і сацыяльныя сеткі тэлеканалу «Белсат». Цяпер такая ж пастанова выйшла пра «Беларускі партызан», піша сайт «Беларускі партызан»
«Мы ўпэўненыя, што свабода меркаваньняў ня можа лічыцца экстрэмізмам. Мы ўпэўненыя, што згода ў грамадзтве не дасягаецца праз забароны і цэнзуру. Мы будзем думаць, што рабіць далей», — адказалі ў рэдакцыі «БП».
Тыдзень таму экстрэмісцкай стала ўся прадукцыя рэдакцыі «Нашай нівы», двое яе супрацоўнікаў, галоўны рэдактар Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзелу маркетынгу Андрэй Скурко ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў турме ў палітычна матываванай справе.
Таксама ў лістападзе «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўлады абвясьцілі прадукцыю інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка кампаніі Дзьмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На 115-годзьдзе «Нашай Нівы» тэлеграм-канал і сацсеткі выданьня прызналі «экстрэмісцкімі»