Наперадзе праўрадавая партыя «Ата-Джурт Кыргызстан», за якой ідуць яшчэ 4 ляяльныя дзейным уладам партыі. З апазыцыйных сіл пяціпрацэнтны бар’ер пераадольвае толькі партыя «Бутун Кыргызстан».
Пры гэтым падчас падліку галасоў паведамлялася, што ў парлямэнт могуць прайсьці да 10 партый, у тым ліку 4 апазыцыйныя.
Па партыйных сьпісах абіраюцца 54 дэпутаты з 90, астатнія 36 дэпутатаў будуць прадстаўляць аднамандатныя акругі, таму дакладны расклад сіл у будучым парлямэнце пакуль не вядомы. Прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта Садыра Джапарава, відавочна, будуць мець большасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіргізстане затрымалі больш за 15 падазраваных у падрыхтоўцы да «гвалтоўнага захопу ўлады»Яўка на выбарах, паводле апошніх зьвестак, ледзь перавысіла 30 працэнтаў, што стала рэкордна нізкім паказьнікам за ўсю гісторыю выбараў у незалежным Кіргізстане.
Паведамлялася аб парушэньнях, такіх як арганізаваны падвоз выбаршчыкаў або іх подкуп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Кіргізстану падпісаў новую Канстытуцыю. Яна павялічвае яго паўнамоцтвыВынікі парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі восеньню мінулага года, былі адмененыя з прычыны масавых пратэстаў. Яны ўрэшце прывялі да зьмены прэзыдэнта, а пасьля і канстытуцыі краіны. Новы асноўны закон, прыняты сёлета, фактычна ператварыў парлямэнцкую рэспубліку ў прэзыдэнцкую.