Польская Памежная варта прадухіліла чарговую спробу штурму мяжы. На гэты раз прарвацца ў краіну спрабавала група ў 100 чалавек у раёне Белавежы. Двое польскіх вайскоўцаў атрымалі невялікія раненьні.
Агулам за 26 лістапада 206 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу, аднак польскія службы былі напагатове. Акрамя таго, у Польшчы затрымалі 7 чалавек за спрыяньне незаконнаму пераходу мяжы. Гэта 6 грамадзянаў Грузіі і 1 Расеі.
У пятніцу на мяжу прыехаў Аляксандар Лукашэнка, выступіўшы перад мігрантамі паблізу лягістычнага цэнтру «Брузгі» на імправізаванай сцэне на паддонах. Ён паведаміў у чарговы раз зьняпраўджаную Нямеччынай інфармацыю аб тым, што Бэрлін нібыта пагадзіўся прыняць 2 тысячы чалавек да сябе і паабяцаў надалей не перашкаджаць спробам прарыву ў Польшчу і Літву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка прыехаў да мігрантаў у Брузгі: «Мы ня можам пачаць вайну, каб прабіць вам калідор у Нямеччыну»Польскія і літоўскія службы неаднаразова прадстаўлялі доказы, як беларускія памежнікі ня толькі не затрымліваюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім пераходзіць мяжу з суседнімі дзяржавамі, парушаючы закон.
Штодня польскія памежнікі фіксуюць спробы масавага прарыву празь мяжу. Часта групы мігрантаў налічваюць 100-200 чалавек. Пры гэтым нішчыцца агароджа з калючага дроту, цераз яе перакідаюць драўляныя паддоны, каб па іх пераходзіць у Польшчу, або пераразаюць дрот з дапамогай снадзіва: кусачак, абцугоў, нажніц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ніколі не даведаемся, колькі ўцекачоў загінула ў лясах». Беларус, які працуе зь мігрантамі, расказаў пра ўмовы ў лягеры на мяжыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пакуль ня вырашыцца беларускі палітычны крызіс, Лукашэнка будзе «ставіць на вушы» ўсю Эўропу