«Наколькі я ведаю, першыя дыскусіі аб стварэньні такой працоўнай групы ва ўрадзе ўжо распачатыя, інстытуцыі пачалі дыялёг. Я хачу падкрэсьліць, што гэта працоўная група, якая дасьць ацэнку, як гэты працэс варта разьвіваць далей. Мы гаворым яшчэ не пра зварот, а пра ацэнку магчымасьці такога звароту», — цытуе словы міністра партал Delfi.
На пытаньне, ці бачыць ён падставу для такога звароту, Ландсбергіс адказаў: «Палітычна — так, але тут слова за юрыстамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, Польшча абмяркоўвае санкцыі сумесна зь Вялікай БрытаніяйСтаршыні камітэтаў парлямэнтаў Літвы і яшчэ 16 краінаў Эўразьвязу два тыдні таму зьвярнуліся да кіраўніцтва Эўразьвязу і NATO з прапановай ініцыяваць міжнародны судовы працэс супраць Лукашэнкі.
Кіраўнікі камітэтаў, якія курыруюць пытаньні эўрапейскай палітыкі, прапануюць перадаць справу Беларусі ў Міжнародны суд, бо, на іх думку, рэжым Лукашэнкі парушыў міжнародную Канвэнцыю супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня.